Знайсці
07.03.2020 / 10:055РусŁacБел

Азербайджан у сакавіку павялічыць аб'ём паставак нафты ў Беларусь

pixabay.com

Учора з турэцкага порта Джэйхан выйшаў першы танкер з азербайджанскай нафтай маркі Azeri Light для Мазырскага НПЗ. Аб’ём пастаўкі — 90 000 тон. Сыравіна будзе дастаўлена ва ўкраінскі порт Адэса, адкуль яе далей пераваляць на Мазырскі НПЗ па трубаправодзе Адэса — Броды.

Раней было заключана пагадненне з дзяржаўнай нафтавай кампаніяй Азербай­джана Socar аб пастаўках у сакавіку дзвюх партый нафты танкерамі з агульным аб’ёмам каля 170 000 тон. Але, як стала вядома, аб’ём паставак павялічыўся, паведаміў афіцыйны прадстаўнік канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка, піша sb.by

— Аб’ём паставак ад Socar на сакавік павялічыўся, будзе трэці танкер. Агульны аб’ём складзе каля 250 000 тон нафты. Гэта не крайнія танкеры, якія плануюцца для нашых заводаў. З тэрыторыі Украіны сыравіна бу­дзе дастаўляцца па нафтаправодзе Адэса — Броды. Гэты нафтаправод гатовы да працы з такой нафтай.

Прыкладна 20 сакавіка плануецца выхад другога танкера з азербайджанскай нафтай, але ўжо з грузінскага порта Супса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031