Знайсці
06.03.2020 / 14:051РусŁacБел

Памерла народная артыстка Беларусі Ірына Шыкунова

Оперная спявачка, народная артыстка Беларусі Ірына Шыкунова памерла на 80 годзе жыцця, піша Tut.by.

Ірына Шыкунова нарадзілася ў 1940 годзе ў сучасным Любанскім раёне. У 1964 годзе скончыла Беларускую кансерваторыю і была размеркавана ў Тэатр оперы і балета Беларусі, дзе на працягу чвэрці стагоддзя была вядучай салісткай. Стажыравалася ў міланскім тэатры Ла Скала (1970-1971).

Шыкунова выканала больш за 30 буйных партый. У нацыянальным рэпертуары — гэта Марфачка («Алеся» Яўгена Цікоцкага), Аксана, Святлана («Калі ападае лісце», «Калючая ружа» Юрыя Семянякі), Ірына («Сівая легенда» Дзмітрыя Смольскага), а таксама Галька (у аднайменнай оперы ураджэнца Беларусі Станіслава Манюшкі).

У сусветным рэпертуары — Таццяна, Іаланта, Ліза («Яўгеній Анегін», «Іяланта», «Пікавая дама» Пятра Чайкоўскага), Віялета, Дэздэмона, Елізавета («Травіята», «Атэла», «Дон Карлас» Джузэпэ Вердзі), Марфа, Купава («Царская нявеста», «Снягурка» Мікалая Рымскага-Корсакава), Яраслаўна («Князь Ігар» Аляксандра Барадзіна), Маргарыта («Фаўст» Шарля Гуно), Эльза («Лоэнгрін» Рыхарда Вагнера), Донна Ганна, Графіня («Дон Жуан», «Вяселле Фігаро» Вольфганга Амадэя Моцарта) і іншыя.

З 1989 года выкладала на кафедры спеваў Беларускай акадэміі музыкі. Сярод яе вучаніц салісткі Нацыянальнага тэатра оперы і балета Таццяна Пятрова, Алена Сало і Іна Русіноўская, салістка Беларускага музычнага тэатра Святлана Мацыеўская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930