Знайсці
05.03.2020 / 17:337РусŁacБел

Стаў вядомы топ-5 краін, адкуль у Беларусь прыехала больш за ўсё бежанцаў

Грамадзяне іншых краін могуць атрымаць у Беларусі статус бежанца альбо атрымаць дадатковую абарону.

Марш бежанцаў у бок ЗША. Ілюстрацыйнае фота Takepart.com

На сёння ў Беларусі 588 бежанцаў. Абсалютная большасць з іх — грамадзяне Афганістана (408 чалавек).

Топ-5 краін, адкуль у Беларусь прыехала больш за ўсё бежанцаў

  1. Афганістан.
  2. Грузія
  3. Сірыя
  4. Азербайджан
  5. Таджыкістан.

Статус дадатковай абароны даецца на год і можа быць працягнуты. Але такія людзі (агулам іх 2416 чалавек) не могуць прэтэндаваць на бежанства.

Сярод іх найбольш грамадзян Украіны (2295 чалавек). Апроч таго, ёсць прадстаўнікі Сірыі, Ірака, Емена, Афганістана, Ліберыі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера