Знайсці
05.03.2020 / 16:352РусŁacБел

У журналісткі Дар'і Ламаноўскай тэст на каранавірус не пацвердзіўся

У журналісткі «Камсамолкі» Дар'і Ламаноўскай тэст на каранавірус не пацвердзіўся. Пра гэта яна напісала ў сваім фэйсбуку.

«У мяне добрыя навіны: вынік тэсту на каранавірус у мяне адмоўны! 16 сакавіка будзе кантрольны тэст. З бальніцы ўжо выпісалі. Я вельмі ўдзячная медыкам інфекцыйнай бальніцы! І загадчыца аддзялення, і медсёстры — усе вельмі стараліся. І гэта цяпер — у такі напружаны для іх час», — напісала журналістка.

У сярэдзіне лютага Дар'я правяла некалькі дзён на поўначы Італіі, у тым ліку ў Венецыі, дзе пазней з'явіўся ачаг захворвання на каранавірус. Праз некалькі дзён па вяртанні ў Мінск Дар'я адчула праблемы са здароўем: узнялася тэмпература, забалела горла. Яна звярнулася да медыкаў, у выніку яе шпіталізавалі ў інфекцыйную бальніцу.

Вядомая беларуская журналістка вярнулася з Італіі і трапіла ў інфекцыйную бальніцу з трывожнымі сімптомамі

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930