Знайсці
05.03.2020 / 14:46РусŁacБел

Шэсць краін ЕС стварылі кіберсілы хуткага рэагавання. Іх узначаліць Літва

Пагадненне паміж міністрамі абароны Літвы, Эстоніі, Харватыі, Польшчы, Нідэрландаў і Румыніі было дасягнутае ў сталіцы Харватыі. Каардынаваць стварэнне сіл і кіраваць імі будзе Літва, піша «Радыё Свабода».

Пагадненне дасягнутае ў форме мемарандуму аб узаемаразуменні ў справе стварэння кібернетычных сіл хуткага рэагавання.

У адпаведнасці з пагадненнем будзе створана дзяжурная міжнародная каманда, гатовая адрэагаваць на кібератаку супраць адной з краін-членаў пагаднення. Часткай працы сумесных сілаў будзе расследаванне кібер-інцыдэнтаў.

Сілы змогуць рэагаваць на інцыдэнты ў краінах, якія падпісалі мэмарандум, а таксама ў краінах-назіральніках, а ў будучыні — і ў рамках інстытутаў ЕС.

Цяпер назіральнікамі з'яўляюцца Бельгія, Грэцыя, Іспанія, Італія, Францыя, Славенія і Фінляндыя.

Ініцыятыва стварэння сіл хуткага рэагавання была агучана Літвой у 2017 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930