Знайсці
05.03.2020 / 13:00РусŁacБел

Twitter тэстуе аналаг stories у Instagram

Сацыяльная сетка Twitter у тэставым рэжыме запусціла новую функцыю, якая нагадвае stories у Instagram. Пра гэта распавёў прадстаўнік Twitter Кайван Бейкпур.

«Мы пачулі вас і працавалі над стварэннем новых магчымасцяў», — напісаў Бейкпур.

Ён распавёў, што кампанія стварыла аналаг stories, якія называюцца Fleets. Новая функцыя дазволіць людзям дзяліцца «хуткаплыннымі» думкамі, якія знікнуць з профілю праз суткі. Fleets з'явяцца ў верхняй частцы стужкі. Адрэагаваць на іх можна толькі з дапамогай эмодзі.

Адзначаецца, што новая функцыя дазволіць карыстальнікам размяшчаць не толькі фатаграфіі, тэкставыя паведамленні, але і відэа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031