Знайсці
03.03.2020 / 21:5629РусŁacБел

Расійскі «Першы канал» папрасіў прабачэння за фэйк са смерцю ад каранавіруса ў Беларусі, але зрабіў гэта вельмі дзіўна

Расійскі «Першы канал» папрасіў прабачэння за памылковую інфармацыю пра тое, што ў Беларусі ад каранавіруса памёр чалавек. Праўда прабачэнні ад вядучага Кірылы Кляймёнава былі вельмі дзіўнымі.

«І яшчэ два словы пра каранавірус. Дакладней, пра яго наступствы для арганізма. Магчыма, яны больш разнастайныя і складаныя для арганізма, чым да гэтага часу ўяўляюць спецыялісты. Я кажу пра так званыя неадэкватныя паводзіны, выкліканыя думкамі пра гэты самы вірус. Што я маю на ўвазе? Нашы беларускія калегі пакрыўдзіліся на нас. Пакрыўдзіліся на нядзельную праграму «Время». У ёй мы паведамілі, што сярод краін, дзе ёсць ахвяры каранавіруса, братэрская Беларусь. Нібыта там памёр чалавек. Калегі, браты, гэта памылка. Наша памылка. Але, як кажуць, нявымушаныя памылка. Выпадковая. Не наўмысная. Але ўсё адно, прабачце. Памыліліся. Ніхто не памёр у Беларусі. Усе жывыя», — заявілі ў эфіры расійскага тэлеканала.

Нагадаем, фэйк аб тым, што ад каранавіруса «першыя смерці зафіксаваныя ў ЗША, Аўстраліі, Тайландзе, Беларусі» прагучаў у эфіры расійскага «Першага канала» 1 сакавіка. На паведамленне адрэагавалі Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства інфармацыі і беларускае МЗС.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930