Знайсці
03.03.2020 / 19:132РусŁacБел

У некаторых бальніцах прыпынілі планавую шпіталізацыю. Анкахворых гэта не закране

У Мінску, як і раней у Брэсцкай вобласці, часова прыпынілі планавую шпіталізацыю ў бальніцы. Гэта не тычыцца пацыентаў анкалагічнага профілю. Экстраная дапамога таксама будзе аказвацца неадкладна і ў поўным аб'ёме.

У рэдакцыю tut.by звярнуўся мінчанін. У яго парушэнне сардэчнага рытму, і ён планава павінен быў легчы ў Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. Аднак калі сёння ён прыехаў у клініку, то яму патлумачылі, што ў сувязі з сітуацыяй з каранавірусам планавыя шпіталізацыі адмяняюцца. Мужчыну прапанавалі пакуль звярнуцца ў паліклініку па месцы жыхарства.

— У студзені гэтага года мне рабілі працэдуру па аднаўленні сардэчнага рытму, цяпер трэба было рабіць паўторна, — кажа ён.

Начальнік аддзела спецыялізаванай медыцынскай дапамогі камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ірына Дрозд пацвярджае: ад 2 сакавіка ва ўсіх клініках Мінска часова прыпынілі планавыя шпіталізацыі. Рашэнне не закранула толькі планавыя шпіталізацыі анкалагічнага профілю. Гэта зроблена, каб папярэдзіць пагаршэнне эпідэміялагічнай сітуацыі з-за сезоннага ўздыму вострых рэспіраторных інфекцый.

Планавай шпіталізацыяй, напрыклад, лічыцца замена суставаў. Пытанне з кардыялагічным пацыентамі абяцаюць вырашаць індывідуальна.

— Калі чалавек захварэе віруснай інфекцыяй падчас планавай шпіталізацыі, яму ўсё роўна не будуць рабіць гэтую аперацыю і выпішуць дадому, — тлумачыць важнасць прынятай меры Ірына Дрозд.

Раней паведамлялася, што 29 лютага ў шпіталях Брэсцкай вобласці, каб не дапусціць пашырэння вострых рэспіраторных інфекцый, таксама ўвялі часовае абмежаванне на планавыя шпіталізацыі ў стацыянар. Гэта не тычыцца пацыентаў анкалагічнага профілю і тых, хто мае патрэбу ў высокатэхналагічных аператыўных умяшаннях. Экстраная дапамога, як і належыць, аказваецца неадкладна і ў поўным аб'ёме.

Таксама ва ўсёй краіне абмежавалі наведванне бальніц роднымі пацыентаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера