Знайсці
03.03.2020 / 18:143РусŁacБел

У Мінскім абласным судзе адмянілі пасяджэнні. Прычым тут каранавірус? 

«Наша Ніва» звярнула ўвагу на тое, што з 4 сакавіка адмененыя ўсе пасяджэнні ў Мінскім абласным судзе. У іншых судах такога няма.

Мінскі абласны суд

Напрыклад, у Брэсцкім абласным судзе на канца тыдня запланавана 7 пасяджэнняў, у Віцебскім — 17, у Гомельскім — 40, у Гродзенскім — 14, у Магілёўскім — 16, у Мінскім гарадскім — 39.

З чым гэта можа быць звязана? 

Крыніцы «Нашай Нівы» намякаюць, што адмена пасяджэнняў можа быць звязаная з бальнічнымі некаторых работнікаў гэтага суда: нібыта ў кіроўцы аднаго з іх падазраюць каранавірус.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера