Знайсці
03.03.2020 / 18:187РусŁacБел

«Іран дзейнічае гранічна адкрыта ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса» — адказ пасольства Ірана на публікацыю «НН»

У імя Бога…

Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь разлічвае, што ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь аб друку адказ пасольства на навіну, распаўсюджаную пад загалоўкам «Хлусіць не харам? Каранавірус прыйшоў у Беларусь з краіны, якая хавала рэальную сітуацыю» будзе апублікаваны:

На жаль, праз глабальную ўспышку каранавіруса Іран, як і некаторыя краіны, быў уцягнуты ў гэтую праблему. На найвышэйшым узроўні ва ўрадзе Ісламскай Рэспублікі Іран быў створаны Камітэт па барацьбе з каранавірусом. Афіцыйнымі СМІ краіны штодня публікуецца адпаведная інфармацыя аб рашэннях па супрацьстаянні яму.

Што тычыцца дакладнасці статыстычных звестак пра вірус у Іране, Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя афіцыйна заявіў, што арганізацыя не выявіла якіх-небудзь доказаў аб наяўнасці якіх бы там ні было праблем са статыстычнымі звесткамі, прадстаўленымі Іранам аб заражаных і ахвярах каранавіруса.

Варта адзначыць, што іранскі студэнт, які прыбыў самалётам у Мінск з Баку 22 лютага, не першы [Міністэрства аховы здароўя Беларусі назвала выпадак з іранскім студэнтам першым у краіне — НН] выпадак захворвання каранавірусам у Беларусі.

Вы, напэўна, ведаеце, што за апошнія 40 гадоў у Ісламскай Рэспубліцы Іран было праведзена каля 40 выбараў, у тым ліку прэзідэнцкіх, парламенцкіх і г. д. Усе службовыя асобы ў краіне проста ці ўскосна абіраюцца народам, прыкладаў чаму мала ў рэгіёне Заходняй Азіі. Калі судзіць бесстаронна, іранская ўлада заўсёды была адкрытай і сумленнай ў адносінах да свайго народу.

Мы спадзяёмся, што дзве дружалюбныя краіны — Іран і Беларусь — будуць супрацоўнічаць у цяперашніх складаных умовах, каб забяспечыць здароўе і бяспеку людзей абедзвюх краін.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера