Знайсці
03.03.2020 / 17:489РусŁacБел

Жыхар Баранавіч правёў рамантычны вечар з сяброўкай, а раніцай прачнуўся без банкаўскай карткі

Жыхар Баранавіч паведаміў міліцыі, што з яго банкаўскай карткі зніклі ўсе грошы. Мужчына растлумачыў, што напярэдадні правёў вечар са сваёй знаёмай, паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкай вобласці.

Прачнуўшыся раніцай, ён убачыў, што госця сышла не развітаўшыся, прыхапіўшы з сабой яго карту. У хуткім часе на яго тэлефон прыйшло паведамленне з інфармацыяй аб зняцці грошай.

Міліцыянеры высветлілі, што злодзеем была 48-гадовая беспрацоўная жыхарка Баранавіцкага раёна. Жанчына расказала супрацоўнікам МУС, што ўбачыла пін-код карты, калі яе знаёмы разлічваўся за пакупкі ў краме. Забраўшы картку, жанчына паспела патраціць больш за 100 рублёў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера