Даслаць навіну
Знайсці
04.03.2020 / 10:58

Што мы слухалі ў лютым — дзесяць найлепшых альбомаў месяца АЎДЫЯ

Як заўсёды, напачатку чарговага месяца робім агляд найбольш цікавых музычных рэлізаў месяца папярэднага. Не абышлося без айчынных цікавых навінак.

Green Day — Father of All…

Павялічыць

За сваю доўгую кар'еру Green Day запісалі з дзясятак альбомаў, атрымалі мноства аўтарытэтных узнагарод і былі ўключаны ў Залу славы рок-н-ролу, а іх самы сацыяльна-палітычны альбом American Idiot стаў эталонам у панк-музыцы.

Новая пласцінка Green Day кардынальна адрозніваецца ад сваіх папярэднікаў. На фоне сусветнай паўсюднай агрэсіі і палітычных канфліктаў гэты альбом падаецца нейкай спробай абстрагавацца ад празмернай сур'ёзнасці.

Tame Impala — The Slow Rush

Павялічыць

Адзін з нешматлікіх сучасных музычных калектываў, які асацыюецца з жанрам «псіхадэліка», выпусціў першы за чатыры з паловай гады альбом.

Яго тэма — гэта роздумы на тэму часу: пра яго хуткаплынасць, пра стыль жыцця, заключаны ў нібы вечнай маладосці, а таксама пра тое, як хутка будучыня ператвараецца ў мінулае.

Альянс — Космические сны

Павялічыць

Гурт, заснаваны ў далёкім 1989 годзе, цяпер перажывае другую маладосць.

Пару гадоў таму экс-клавішнік «Альянса» Алег Парастаеў выклаў запіс песні «На заре» ў YouTube. Відэа стала вірусным, а песня — папулярнай ва ўсім свеце.

Напярэдадні свайго 40-годдзя «Альянс» выпусціў альбом з песнямі сваёй новай эры.

Ozzy Osbourne — Ordinary Man

Павялічыць

Легендарны Озі выпусціў першы за 10 год сольны альбом, які крытыкі ўжо паспяшаліся назваць найлепшым у гэтым стагоддзі.

Осбарн мог бы даўно адпачываць на Алімпе блэк-металу, але 71-гадовы Озі зноў імкнецца даказаць усім і ў першую чаргу маладой аўдыторыі, што ён яшчэ жывы і здольны ствараць хіты.

King Krule — Man Alive!

Павялічыць

Брытанскі спявак і музыка Арчы Маршал, ён жа King Krule, запісаў альбом, які ўяўляе сабой «калекцыю здымкаў і гісторый», што адлюстроўваюць яго жыццё да станаўлення бацькам.

«Man Alive!» створаны цалкам у інструментальным выкананні самога аўтара, за выключэннем саксафона.

Grimes — Miss Anthropocene

Павялічыць

Галоўнай гераіняй новага альбома Grimes стала «антрапаморфная багіня кліматычных зменаў». Антрапацэн — гэта нефармальнае абазначэнне эпохі, у якую чалавек стаў галоўным рухавіком зменаў на Зямлі. 

Як і абяцалася, пласцінка атрымалася змрочнай, цяжкай і сур'ёзнай, але стала добрым напамінам пра тое, што Grimes ў першую чаргу музыка і артыст, а не проста свецкі персанаж і дзяўчына Ілана Маска.

Agnes Obel — Myopia

Павялічыць

Неверагодна прыгожы рэліз дацкай піяністкі і вакалісткі Агнэль Обель.

Альбом прысвечаны ізаляцыі ад знешняга свету і ідэйна працягвае папярэдні Citizen of Glass, у якім аўтарка разважала пра тое, як тэхналогіі мяняюць прадстаўлення чалавека пра пачуцці.

Teleport — Padvojnasć

Павялічыць

Пераможцы «Басовішча-2017» выпусцілі свой другі альбом «Падвойнасць», які запісвалі ў Мінску і Кіеве. Новыя трэкі можна аднесці да псіхадэлічнага року з уплывам гранжу.

Five Finger Death Punch — F8

Павялічыць

Свой восьмы альбом амерыканскія металісты хацелі назваць проста лічбай, але ў выніку дадалі да васьмёркі літару F. Цяпер назву можна прачытаць як «фэйт», што перакладаецца як лёс.

Лёс любога металічнага гурта па змоўчанні няпросты, бо задаволіць патрабавальную публіку вельмі складана. А 5FDP прайшлі яшчэ і праз змены ў калектыве. Але вынік, здаецца, атрымаўся добрым.

Лера Яскевіч — Музыка из кармана

Павялічыць

Наша добрая знаёмая Лера Яскевіч выпусціла свой новы альбом, які лаканічна ахарактарызавала як «песні, якія напісала само жыццё».

Паназірайце, як мяняецца творчасць Леры па меры таго, як яна становіцца старэйшай.

Піліп Каваленка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31