Знайсці
02.03.2020 / 20:0520РусŁacБел

У Іране вернікі аблізваюць вароты храмаў, каб паказаць, што не баяцца каранавіруса ВІДЭА

Жыхары Ірана запусцілі ў сацсетках флэшмоб: яны выкладваюць відэа, на якіх цалуюць вароты мячэцяў. Мэта флэшмобу — паказаць, што іранцы не баяцца каранавіруса, а тыя, хто перастаў хадзіць у храм з-за эпідэміі, не з'яўляюцца праўдзівымі вернікамі.

Усё гэта адбываецца ў іранскім горадзе Кум — менавіта там адзначана найбольшая колькасць тых, хто захварэў ад новага віду каранавіруса. Пры гэтым улады храмы ў горадзе не закрываюць, лічачы гэта абразай перакананняў іранцаў.

Вядома, што як мінімум аднаго ўдзельніка такога флэшмобу ўжо затрымала паліцыя.

Колькасць хворых на каранавірус у Іране перавысіла ўжо паўтары тысячы, як мінімум 66 чалавек загінулі. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930