Знайсці
02.03.2020 / 18:276РусŁacБел

Мінздароўя: У Беларусі 3 выпадкі каранавіруса, у каранціне знаходзіцца 271 чалавек

У каранціне ў сувязі з выпадкамі каранавіруса пад наглядам дактароў знаходзіцца 271 чалавек. Пра гэта паведамляе Мінздароўя на сваёй старонцы ў тэлеграм. Таксама ў ведамстве супакойваюць, што ўсім, хто знаходзіцца ў кантактных цэнтрах, выдадуць даведкі і лісткі непрацаздольнасці, з вучобай і працай цяжкасцяў не ўзнікне. 

Агулам у Беларусі па стане на панядзелак, 2 сакавіка, зарэгістраваныя тры выпадкі каранавіруса. Аднак іх вынікі яшчэ адправяць у адну з лабараторый Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, каб іх пацвердзіць. 

Стан жыхаркі Віцебска, у якой выяўлены каранавірус, здавальняючы. У яе нармальная тэмпература, жанчына практычна здаровая.

Два пацыенты ў Мінску таксама пачуваюцца нармальна, у іх нават не было тэмпературы. «Мы кантралюем сітуацыю. У выпадку неабходнасці гатовыя аказаць дапамогу», — дадаў загадчык кафедры інфекцыйных хвароб Беларускага медуніверсітэта, прафесар Ігар Карпаў.

Меры эпідэміялагічнага нагляду будуць і далей выкананы, падкрэслілі на брыфінгу.

«Мы не ўводзім абмежавання на выезды — мы не рэкамендуем выезд у шэраг краін, ненадзейных з пункту гледжання санэпідабстаноўкі», — сказалі ў Мінздароўя.

Нагадаем, што 28 лютага стала вядома пра першы выпадак захворвання каранавірусам у Беларусі. 27 лютага тэсты паказалі наяўнасць віруса ў студэнта БНТУ з Ірана, які прыляцеў у Мінск рэйсам з Баку. Разам са студэнтам былі шпіталізаваны яго дзяўчына, яе бацькі і сястра.

У бацькі нявесты пазней адзін з тэстаў паказаў «сумніўны вынік».

А 1 сакавіка ў адным з тэстаў, які быў узяты ў жыхаркі Віцебска, працаўніцы холдынгу «Марка», што ездзіла на выставу ў Мілан, быў выяўлены фрагмент РНК, які можа належаць тыпу каранавіруса 2019-nCoV.

Для жыхароў Мінска адкрыта гарачая лінія па пытаннях каранавіруснай інфекцыі +375173343468. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930