Сярэдні заробак у Латвіі перавысіў 790 еўра «чыстымі»
У 2019 годзе памер сярэдняй брута-зарплаты (да выплаты падаткаў) за працу на поўную стаўку ў Латвіі склаў 1076 еўра, што на 7,2% або 72 еўра больш, чым у 2018 годзе.
Пры гэтым сярэдні заробак на рукі ў мінулым годзе склаў 793 еўра (плюс 6,8% за год), паведамляе Delfi.lv.
З улікам інфляцыі, якая ў мінулым годзе склала 2,8%, рэальныя зарплаты (пасля выплаты падаткаў) выраслі толькі на 3,9%.
Нагадаем, што сярэдні заробак за студзень 2020 года ў Беларусі склаў 1118 рублёў «бруднымі» (453 еўра), або каля 390 еўра «чыстымі».
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
На Балі разбілася на скутары 23-гадовая беларуска
 1
Шпакоўскі: На нас павінны баяцца напасці
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера