Знайсці
02.03.2020 / 15:0111РусŁacБел

Дырэктарка сеткі сэкандаў: Легпрам у вартым жалю стане, калі сэканд — канкурэнт яму

Дырэктар канцэрну «Беллегпрама» Таццяна Лугіна прапанавала прыбраць магазіны адзення сэканд-хэнд з абласных гарадоў і цэнтральных вуліц.

У гаспадароў сэканд-хэндаў гэтая заява выклікала толькі смутак.

Сваімі думкамі на гэты конт з «Нашай Нівай» падзялілася дырэктарка сеткі крамаў «Эканом-сіці» Наталля Курык:

«Беллегпрам» знаходзіцца ў вартым жалю стане, калі сэканды сталі яму канкурэнтамі. Я лічу, што ў пакупнікоў павінен быць выбар. Насіць дызайнерскае адзенне, апранацца ў сэканд-хэндах ці ў «Беллегпраме» — вырашаць толькі спажыўцу. Па ўсім свеце працуюць крамы сэканд-хэнд і нікому ў галаву не прыходзіла прыбраць такія крамы з гарадоў.

На маю думку, «Беллегпрам» лепш бы заняўся сваімі праблемамі. Я пра гэта гаварыла і пятнаццаць гадоў таму, і дзесяць, і цяпер. Нічога не мяняецца. «Беллегпрам» выкарыстоўвае выкрайкі яшчэ 1960-х гадоў, шые з танных сінтэтычных тканінаў, а цану пры гэтым ставіць такую, якую можна параўнаць з дызайнерскім адзеннем. Праблемы ў самім «Беллегпраме», — упэўненая Наталля Курык.

НТ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930