Даслаць навіну
Знайсці
02.03.2020 / 12:21 56

Віктар Марціновіч: Мне непрыемна чуць, як нобелеўская лаўрэатка называе маю краіну «краінай паліцаяў»

Павялічыць

Віктар Марціновіч рэагуе на budzma.by на нядаўняе рэзананснае выказванне Святланы Алексіевіч.

Майго прадзеда Амяляна забілі нацысты па наводцы перапужанага 14-гадовага хлопца, які потым за саветамі быў асуджаны як паліцай.

Калі-небудзь я распавяду гэтую гісторыю падрабязна.

Пакуль жа магу сказаць толькі, што мне вельмі непрыемна чуць, як нобелеўская лаўрэатка называе маю краіну «краінай паліцаяў».

Чалавек мусіць думаць, што кажа і якія наступствы будзе мець прамоўленае. Тым больш калі гэты чалавек — нобелеўскі лаўрэат. <…>

Адной з прычынаў, чаму мова газеты «Праўда» ўзору 1944 года зноў стала папулярнай сёння, з’яўляецца жаданне аднавіць героіку і варожасць той вайны. Чорна-белую сістэму, уласцівую любому ўзброенаму канфлікту.

Бо ездзячы на тэрміналогіі бойкі, што скончылася 75 гадоў таму, вельмі проста пачынаць новыя войны. Называць кагосьці «акупантамі» ці «фашыстамі», «бандэраўцамі». Мы ўсе памятаем, як пад пачатак вайны на ўсходзе Украіны абодва бакі з асалодай нацягвалі найменне «фашыстаў» на тых, хто ім супрацьстаяў.

То самае неразумнае, што можна рабіць у ХХІ стагоддзі, — браць спрошчаныя ярлыкі адгрымелай эпохі і навешваць на сваю радзіму самастойна.

Казаць, што Беларусь — «краіна паліцаяў», — тое самае, што празываць Нямеччыну краінай нацыстаў, Італію — жытлом фашыстаў, Украіну — логавам бандэраўцаў.

Я наогул здзіўляюся, адкуль у галовах сучаснікаў паўстаў гэты прыкры выбар: нібыта беларус можа быць ці паліцаем, ці партызанам. Мы пражываем свае жыцці ў логіцы ці то супраціву, ці то калабарацыі, хранічна забываючы, што супраціў і калабарацыя ўжывальныя толькі да сітуацыі акупацыі.

Маючы сваю ўласную дзяржаву ўжо 25 гадоў, мы мусілі б паводзіцца і думаць па-іншаму. Акупацыя, усе яе віды, скончылася.

Беларусь — не краіна партызан. Беларусь — не краіна паліцаяў. Беларусь — гэта краіна беларусаў, краіна рускіх, краіна палякаў, краіна ўкраінцаў, літоўцаў, татар — усіх этнасаў, якім цікава жыць на нашай тэрыторыі. Усе разам мы робім агульную справу, будуючы сад, у квітненні якога хацелі б бачыць будучыню сваіх дзяцей.

Пры чым тут акопы? Адкуль увесь час бярэцца Марат Казей з гранатай і Паўлік Марозаў, гатовы «стукануць» на бацькоў-кулакоў ці паліцаяў?

Так, часцяком сістэма тут паводзіла сябе так, быццам яе насельнікі — прыхадні з іншых мясцін.

Быццам яны дзейнічаюць у варожым атачэнні людзей, узгадаваных у іншай ідэалогіі. І таму без лютавання рэпрэсій, без паказальных судовых расправаў, без вязніцы і астрогу яна не вытрывае. Але чаму гэтыя істэрыкі мусіць падтрымліваць інтэлігенцыя? Чаму з тысячагоддзяў беларускай гісторыі мы мусім увесь час вяртацца да моманту, калі адна акупацыя змянілася іншай акупацыяй, адкрываючы дарогу пакручастым лёсам кшталту Геніюш ці Арсенневай?

Героіка нацыянальнай самасці пішацца праз гісторыі самаахвяравання. Пантэон людзей, якія заклалі этычную сістэму, якую ты сам гатовы пераймаць, умяшчае ў сябе тых, хто, аказаўшыся перад балючым выбарам, паклаў сваё жыццё, не разважаючы, ці ацэняць сучаснікі і нашчадкі.

У кожнага народа ёсць такі пантэон.

І толькі ў беларусаў Каліноўскі аказваецца «спрэчнай фігурай», якой нават гіпатэтычна не знаходзіцца месца для труны на радзіме. І толькі ў беларусаў самаідэнтыфікацыя вядзецца з паліцаямі, якія дапамагалі акупантам прыгнятаць і нішчыць свой народ.

Я не жыў «усё жыццё ў краіне паліцаяў».

Я жыў сярод суайчыннікаў, якім тэлевізар, культура і «лідары меркаванняў» заміналі помніць, дзе чорнае, а дзе белае.

Я не хачу працягваць гульню папярэднікаў.

То дазвольце нагадаць: Другая сусветная скончылася.

Яна не была самай лютай вайной тут, бо падчас яе загінуў кожны трэці, а падчас «Невядомай вайны» (ці «Крывавага патопу» 1654—1667 гадоў) тут загінуў кожны другі.

Але яшчэ раз: гэтыя войны скончыліся.

Мы жывём у мірны час, і наша задача — гэты мір захаваць. То адкінем усе віды варожасці.

У тым ліку самую папулярную варожасць беларусаў — варожасць да сябе.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Віктар Марціновіч, budzma.by

0
меркаванне / адказаць
04.03.2020 / 18:08
Лісей, а як гэта навокал краіны без твайго лукашэнкі не прапалі? І нават купляючы па міравых коштах энэргарэсурсы, а значыць, не "стоячы ракам" перад крамлём, паспяхова развіваюцца? За ўжо 26 гадоў толькі бязмерна ўзбагацілася сямейка і яе прыкарытныя, а яшчэ што маем ў параўнанні з іншымі краінамі?
1
алесь менски / адказаць
05.03.2020 / 18:20
ай цвай полицай драй фир гренадир. Вот полицай пошел. Гитлер капут. Дивизия СС Галичина.
0
Менскі хлопец / адказаць
08.03.2020 / 22:45
У мяне прадзед быў партызанам і чырвонаармейцам, але пры тым меў нянавісьць да Расейшчыны, камуністаў ды Сталіна. Немцы былі на той момант большым злом. Дарэчы, ён больш станоўча ставіўся да міжваеннае Польшчы, верасень 39 сустрэў у войску польскім, але зьневажаў прыхільнікаў Пілсудскага ды іншых тутэйшых “палякаў”
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30