Знайсці
01.03.2020 / 23:3712РусŁacБел

Міністр транспарту расказаў, як будзе спаганяцца дарожны збор

Не першы месяц у грамадстве ідзе дыскусія, якім павінен быць справядлівы механізм выплаты дзяржпошліны за допуск транспарту да ўдзелу ў дарожным руху — дарожны збор. Цяпер без выплаты гэтага збору аўтамабіль не пройдзе тэхагляд. Гэта прывяло да таго, што аўтаўладальнікі сталі ігнараваць праверку машыны, паведамляе АНТ.

Па некаторых ацэнках, у краіне палова транспарту на дарогах без тэхагляду. І гэта стала ўжо праблемай больш сур'ёзнай — бяспекі на дарогах. Праект дакумента, які змяняе сітуацыю, гатовы. Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка распавёў аб асноўных палажэннях дакумента.

«Праходжанняў тэхагляду стала значна менш. Няма вызначанай магчымасці выплаты ў растэрміноўку. Падрыхтаваным праектам указа гэтыя пытанні вырашаны. Прадугледжана магчымасць плаціць сумы за месяц, за тры месяцы. Гэта больш камфортныя ўмовы, безумоўна. Адвязка ад тэхагляду дапаможа павысіць бяспеку дарожнага руху. Кожны карыстальнік зможа аплаціць збор праз АРІП. Новы механізм дазваляе плаціць за канкрэтны месяц, у якім ездзіць чалавек. Калі ён не ездзіць, то аплачваць не трэба», — сказаў міністр.

Аляксей Аўраменка дадаў, што кантраляваць аплату мяркуецца праз відэафіксацыю, а менавіта шляхам параўнання баз даных: Калі чалавек перамяшчаўся ў той перыяд і ў яго не аплачана, то гэта будзе зафіксавана. База параўнае даныя і адправіць па пошце ў аўтаматычным рэжыме.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера