Знайсці
01.03.2020 / 17:46РусŁacБел

У Японіі завяршылі эвакуацыю круізнага лайнера, які стаяў на каранціне

Апошняя група людзей эвакуіравалася з круізнага лайнера Diamond Princess, які стаяў на каранціне ля берагоў Японіі з-за ўспышкі новага каранавіруса, паведамляе NHK.

У нядзелю, 1 сакавіка, судна пакінулі каля 130 членаў экіпажа. Эвакуацыя членаў экіпажа, чые аналізы на каранавірус былі адмоўнымі, пачалася ў чацвер, 26 лютага.

Іх змесцяць на двухтыднёвы каранцін у дзяржаўную ўстанову. Іх адпусцяць пасля паўторных аналізаў, калі іх вынікі будуць адмоўнымі.

Цяпер круізны лайнер прадэзінфікуюць і адправяць на тэхнічнае абслугоўванне на верф.

Круізны лайнер знаходзіўся на каранціне ў порце Ёкагамы з пачатку лютага, пасля таго як у аднаго з пасажыраў выявілі новы каранавірус. На борце знаходзіліся 3,7 тысячы чалавек з 56 краін.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера