Знайсці
01.03.2020 / 11:1146РусŁacБел

Канапацкая пра здымак з дэкальтэ: Гэтым фота я паказваю сваю паспяховасць

У размове з карэспандэнтам «Нашай Нівы» экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая пракаментавала свой неадназначны здымак, якім суправадзіла зварот да канкурэнта па праймерыз Мікалая Казлова.

«НН»: Вашае гарачае фота, якое вы дадалі ў той допіс: ці не надта гуллівая ілюстрацыя для палітычных заяў?

Ганна Канапацкая: Вы лічыце, што беларуская жанчына не можа паказаць сваю паспяховасць? І няважна, у чым гэтая паспяховасць праяўляецца: у грамадскім жыцці, у добрым выглядзе, у палітыцы, у бізнэсе… Чаму не?

«НН»: Ну, я бачу ў тым фота не паспяховасць, а, хутчэй, сэксуальны падтэкст.

ГК: А вы лічыце, што сэкс не з’яўляецца часткай жыцця любога беларускага грамадзяніна, хоць жанчыны, хоць мужчыны?

«НН»: Проста такое фота, можа быць, было б больш дарэчнае ў ціндары, а не ў фэйсбуку, пад палітычнай заявай кандыдата ў прэзідэнты?

ГК: А на якой падставе вы робіце гэтую заяву? Я гэтым фотаздымкам паказваю сваю паспяховасць у разнастайных галінах жыцця. І калі хтосьці бачыць у гэтым іншы падтэкст — то тут усе пытанні да таго чалавека, які той падтэкст бачыць.

Вось я, калі гляджу на свае фота, бачу паспяховага чалавека, які шмат чаго дабіўся ў бізнэсе, у палітыцы і ў асабістым жыцці. І які, калі прыйдзе да ўлады, стаўшы прэзідэнтам, будзе распаўсюджваць гэты поспех на астатніх.

«НН»: А як вы ставіцеся да таго, што вашую асобу ператвараюць у штосьці накшталт сэкс-сімвала ад апазіцыі? Такі статус сэкс-сімвала ўспрыміце як камплімент ці наадварот, як нешта непажаданае?

ГК: Так, гэта ўспрыму пазітыўна.

Чытайце:

Канапацкая расказвае пра палітыку, заробкі і статус сэкс-сімвала апазіцыі. Гутарка Улада Швядовіча

Канапацкая купіла ў салоне раскошны «Рэндж Ровер». Яго кошт — амаль 100 тысяч рублёў ФОТА

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930