Знайсці
29.02.2020 / 10:2419РусŁacБел

Катаклізм надзвычайнай сілы страсянуў космас. Такога не было з часоў Вялікага выбуху

Навукоўцы выявілі ў космасе сведчанні каласальнага выбуху, найбуйнейшага з часоў Вялікага выбуху. Ён у пяць разоў магутнейшы за ўсё, што назіралася дагэтуль.

Здымкі сузор'я Змеяносца, якія пацвярджаюць факт выбуху. CHANDRA X-RAY OBSERVATORY.

Крыніцай магутнага выкіду энергіі стала актыўнае ядро ​​галактыкі за 390 млн светлавых гадоў ад Зямлі, у цэнтры якой знаходзіцца звышмасіўная чорная дзірка.

«Я паспрабавала ўкласці гэты выбух у рамкі чалавечай свядомасці, але гэта вельмі складана, — прызналася ў інтэрв'ю bbc.com адна з аўтараў адкрыцця, прафесар Мелані Джонстан-Холіт. — Найлепшае, што я магу прапанаваць ўявіць — гэта 20 мільярдаў выбухаў мільярдаў мегатон выбухоўкі кожную тысячную долю секунды, і так на працягу 240 млн гадоў, без перапынку».

Навукоўцы даўно ведалі, што ў сузор'і Змеяносца, якое аб'ядноўвае тысячы галактык уперамешку з плазмай і цёмнай матэрыяй, адбываецца нешта дзіўнае.

Амерыканскія і еўрапейскія рэнтгенаўскія тэлескопы выявілі ў гэтага сузор'я незразумелы выгнуты край.

Тады было вылучана здагадка, што гэта сценка паражніны, утворанай у плазме гіганцкім выкідам энергіі з актыўнага ядра адной з ключавых галактык сузор'я.

«Каб вы ўяўлялі сабе маштабы, прабоіна мае ў папярочніку паўтара мільёна светлавых гадоў», — дадае прафесар Джонстан-Холіт.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930