Даслаць навіну
Знайсці
28.02.2020 / 22:29 11

Журналісты раскрылі сапраўдныя імёны расійскіх агентаў, якіх абвінавачваюць у яшчэ адным гучным атручванні 

Міністэрства замежных спраў Расіі не накіроўвала Ягора Гардзіенку, які абвінавачваецца ў атручванні балгарскага бізнэсмена Емяльяна Гебрава, у пастаяннае прадстаўніцтва краіны пры СГА. Пра гэта РБК заявілі ў ведамстве.

Згодна з парадкам зацвярджэння супрацоўнікаў прадстаўніцтва Расіі пры СГА, 27 работнікаў прызначаецца з замежнага апарата міністэрства эканамічнага развіцця, а пяць — з работнікаў замежнага апарата МЗС. Па лініі МЗС Ягор Гардзіенка ніколі не камандзіраваўся, вынікае з адказу ведамства.

Раней выданні The Insider і Bellingcat распавялі, што меркаванага супрацоўніка ГРУ Георгія Гаршкова, якога пракуратура Балгарыі абвінавачвае ў атручванні бізнэсмена Емяльяна Гебрава, насамрэч завуць Ягор Гардзіенка. Выданне сцвярджае, што ён меў дыпламатычны пашпарт і быў членам місіі Расіі ў СГА ў Жэневе.

Бізнэсмен Емяльян Гебраў, а таксама яго сын і бізнэс-партнёр былі атручаны ў 2015 годзе. Гебраў каля месяца знаходзіўся ў коме.

У лютым 2020 года Балгарыя назвала імёны траіх расейцаў, якіх пракуратура лічыць датычнымі да злачынства — гэта Сяргей Паўлаў, Сяргей Фядотаў і Георгій Гаршкоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

0
Niemand / адказаць
01.03.2020 / 19:47
Serg, Ведаеш, малятко, калі ўдаў паглынае труса, таксама можна сказаць, што трус "прырастае" ўдавам. Мне не вельмі цікава, што такое гэтае "еаэс", якое прагназавана ляснецца, як і ўсё, што ствараюць рукадупцы-маскавіты, але я ўпэўнены, што найбліжэйшым часам вы будзеце "прырастаць" Далёкім Усходам і Ўсходняй Сібір'ю, як тоў трусік у страўніку ўдава-Кітаю. :)
0
Niemand / адказаць
01.03.2020 / 20:01
Ляксандра, Ведаеце, я прачытаў досыць "гісторый", каб, з аднаго боку, зразумець, што льос Масковіі нічым не відрізнятиметься ад льосу іншых дзікунскіх супольнасцяў (я нават не хачу ўжываць што да вас слова "імперыя", не заслужылі), а, з іншага боку, каб паслаць вас туды, куды я вас заўжды цалкам заслужана пасылаю. ... "Пайшла, ніколі ўжо не вернецца Ляксандра..." (с)... Спадзяюся.
0
Баршчэўскі / адказаць
02.03.2020 / 18:55
Serg,

прырасьце - каб загадзіць яшчэ больш тэрыторый? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30