Знайсці
28.02.2020 / 19:4311РусŁacБел

Белнафтахім: Мы назіраем прыкметы тэктанічнага зруху на рынку нафты ў Еўропе

У канцэрне «Белнафтахім» заяўляюць, што пазіцыя буйных расійскіх нафтавых кампаній, якія захоўваюць мараторый на пастаўку нафты ў Беларусь, спрыяла прыняццю рашэння польскага аператара «Дружбы» аб запуску нафтаправода ў рэверс на беларускім кірунку, паведамляе interfax.by.

Фота Надзеі Бужан.

«Для Беларусі адкрываюцца яшчэ адны дзверы ў свет альтэрнатыўных крыніц паставак нафты. Гэта змяняе карціну. Па сутнасці, мы назіраем прыкметы тэктанічнага зруху на рынку нафты ў Еўропе, якому спрыялі не толькі каранавірус, але і пазіцыя буйных расійскіх гульцоў, якія накіравалі намаганні беларускага боку на пошук альтэрнатыўных крыніц», — гаворыцца ў каментары прэс-сакратара канцэрна «Белнафтахім» Аляксандра Цішчанкі.

«Мы вялі перамовы з PERN па гэтым пытанні. І калі раней магчымасць выкарыстоўваць гэты кірунак ацэньвалася як 50% на 50%, то цяпер ёсць вынік гэтых перамоваў — заява польскага аператара пра магчымасць рэверсу», — падкрэсліў ён.

«І гэта дазваляе больш дэталёва разглядаць гэты варыянт пастаўкі нафты (…). Гэта адкрывае для Беларусі магчымасць весці перамовы з пастаўшчыкамі сыравіны разам з яе транспарціроўкай па гэтай больш выгаднай маршрутнай схеме», — дадаў прэс-сакратар.

Як паведамлялася, польскі аператар магістральнага нафтаправода «Дружба» PERN заявіў аб магчымасці прапампоўкі нафты з Польшчы на ​​тэрыторыю Беларусі.

Раней таксама паведамлялася, што дэлегацыя ўрада Польшчы наведала ЗША, дзе правяла кансультацыі аб механізме паставак нафты з ЗША ў Беларусь праз польскія парты.

Як паведамлялася, у пачатку лютага дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа пасля перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў аб гатоўнасці ЗША забяспечыць нашу краіну энергарэсурсамі на 100% па канкурэнтных цэнах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930