Знайсці
28.02.2020 / 18:3510РусŁacБел

Каранік: Ажыятаж з маскамі — эмацыйны

За сёння ў Мінску выкупілі каля 70 тысяч масак, расказаў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік, піша Tut.by.

Фота: Дар'я Буракіна, Tut.by.

Міністр аховы здароўя адзначыў, што ва ўсіх лячэбных установах краіны ёсць запас масак. Штодзень у краіне выпускаецца каля 40 тысяч марлевых масак. У панядзелак у краіну паставяць яшчэ 1 млн 600 тысяч масак, міністэрства дадаткова аб'явіла аб новай закупцы.

— Ажыятаж з маскамі — эмацыйны. Але калі кіруюць балем эмоцыі, шукаць рацыянальнае тлумачэнне — не найлепшы падыход, — адзначыў Уладзімір Каранік.

Прадстаўнік СААЗ у Беларусі Батыр Бердыклычаў нагадаў беларусам, што здаровым людзям маскі не патрэбныя. Маскі патрэбныя толькі медыкам, тым, хто даглядае за хворымі, і хворым, якія такім чынам абараняюць ад сваёй інфекцыі навакольных.

Прадстаўнік СААЗ звярнуў увагу, што ў 81% каранавірус працякае ў лёгкай і сярэдняй форме, калі чалавек можа перанесці хваробу на нагах, 14% выпадкаў патрабуюць шпіталізацыі і ў 5% — крытычныя станы, калі ёсць пагроза для ўнутраных органаў. Узровень смяротнасці ад каранавіруса 2-4%.

Наталля Беніцэвіч, Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930