Даслаць навіну
Знайсці
28.02.2020 / 17:27 7

Каранавірус падкасіў сусветную эканоміку: кампаніі страцілі $5 трыльёнаў, цана на нафту ўпала ніжэй за $50

Публічныя кампаніі па ўсім свеце за тыдзень страцілі 5 трыльёнаў даляраў з-за падзення рынкаў на фоне пагрозы глабальнай эпідэміі каранавіруса, паведамляе Reuters.

Падзенне каціровак на гэтым тыдні стала наймацнейшым з часоў сусветнага эканамічнага крызісу 2008 года. Зводны фінансавы індэкс MSCI, які адсочвае сітуацыю на рынках амаль 50 краін, у пятніцу знізіўся больш чым на 1 працэнт, а за тыдзень знізіўся амаль на 10%.

Цана нафты маркі Brent упала ніжэй за 50 даляраў за бараль упершыню са снежня 2018 года.

Майскія ф'ючарсы таргаваліся на ўзроўні 49,93 даляра за бараль, што на 3,5% ніжэй каціровак на закрыццё папярэдніх таргоў.

Каціроўкі ф'ючарсаў на WTI на красавік на электронных таргах на Нью-ёркскай таварнай біржы днём падаюць на 4% — да 45,22 даляра за бараль.

Падзенне з пачатку гэтага тыдня перавышае 14% і з'яўляецца максімальным з 2011 года.

Успышка каранавіруса ў Кітаі сур'ёзна паўплывала на тэхналагічную галіну. Напрыклад, на рынку смартфонаў у Кітаі ў студзені адбыўся рэзкі спад, піша Gizmochina.

Продажы смартфонаў упалі да 20,8 млн штук — гэта найгоршы паказчык за многія гады.

У першы месяц 2020 года ўнутраныя пастаўкі мабільных тэлефонаў у Кітаі рэзка скараціліся на 38,9%.

Жэнеўскі аўтасалон адмяняецца ўпершыню з 1947 года пасля забароны ўрадам Швейцарыі на сходы памерам 1000 чалавек праз занепакоенасць каранавірусам, паведамляе The Verge.

Забарона будзе дзейнічаць да 15 сакавіка. 90-й GIMS павінен быў пачацца на наступным тыдні.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

1
Кажыма праўду / адказаць
28.02.2020 / 20:32
цана на нафту ўпала ніжэй за $50
Хочацца сказаці нешта з'едлівае кшталту: Не «старэйшы ўраг», так трасца дапамагла:), але насамрэч гэта Усёмагутны Божа шчодра адорвае працавітых сумленных беларусаў, якія ўсяго здабылі крывёю ды потам, аніколі не запрадаючы сваё роднае (веру, мову, зямлю) за панскія выгоды.

Маліся ж, бабулька, да Бога,
Каб я панам ніколі ня быў:
Не жадаў бы ніколі чужога,
Сваё дзела як трэба рабіў...

Францішак Багушэвіч «Ахвяра»

P.S. Дарэчы, сёлета 21 сакавіка будам святкаваці 180(!!!)-годдзе нашага славутага класіка. Сябры, рыхтуймася да змагарскага сакавіка!
0
Ян Севярын Бакей / адказаць
28.02.2020 / 23:10
і вось што гэта мне дзіравая старэчая памяць нашэптвае зьедліва - якія заявы пра магчымы ("пракцічаскі нулявой") уплыў пандэміі каронавіруса на міравую эканоміку гучалі не далей як месяц таму?
а гэта, "мальчыкі", яшчэ толькі уверцюра . кветачкі, так бы мовіць, ягадкі яшчэ ўсе наперадзе...
0
Дед Мороз / адказаць
29.02.2020 / 01:15
То что нефть обвалилась - это хорошо.
Ожидаю дальнейшего падения.
Наверное справедливая цена около 30$ (может чуть ниже) должна быть....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30