Даслаць навіну
Знайсці
28.02.2020 / 17:12 22

Нехта пра паклёп на экс-губернатара Рудніка: Гэта ж лукашэнкаўскія чыноўнікі, іх абсалютна не шкада

Блогер Сцяпан Пуціла (Нехта) не бачыць праблемы ў тым, што інфармацыя, якую ён публікуе пра беларускіх чыноўнікаў, часам аказваецца непраўдзівай. Пра гэта ён расказаў Кацярыне Маркоўскай у шоу «Морква».

Павялічыць

Сцяпан Пуціла і Кацярына Маркоўская

Кацярына Маркоўская: 26 студзеня з твайго канала з’явілася інфармацыя, нібыта падрабязнасці па «цукровай справе». Ты напісаў, што сярод затрыманых былы кіраўнік Магілёўшчыны Пятро Руднік. Але насамрэч там быў іншы чалавек, дырэктар аднаго з заводаў Міхаіл Пруднік. Гэта нармальна, калі такімі неправеранымі злівамі ты падстаўляеш рэальных людзей?

Сцяпан Пуціла: Наіўныя гэтыя чыноўнікі, якія хацелі паўмільёна даляраў адсудзіць ці колькі там… [Экс-кіраўнік Магілёўшчыны Пятро Руднік казаў, што хоча спагнаць 5,2 мільёна еўра са СМІ, якія апублікавалі хлуслівую інфармацыю пра яго — «НН»]

Павялічыць

Пятро Руднік

Кацярына Маркоўская: Але чаму не зрабіць публічную рэакцыю, сказаць: «Людзі, я памыліўся!»

Сцяпан Пуціла: Мы напісалі, што не Руднік, а Пруднік. А ў тым першым допісе было «па інфармацыі чытачоў, Руднік і Крыштаповіч». Інфармацыя чытачоў такая была. А потым ужо, калі выправілася, то напісалі не Руднік, а Пруднік.

Кацярына Маркоўская: Паставім так пытанне, ты ўнутрана перажываеш з-за гэтых праколаў ці табе ўсё роўна?

Сцяпан Пуціла: Гэта не б’е па іх рэпутацыі, гэта ж лукашэнкаўскія чыноўнікі!

Кацярына Маркоўская: Значыць, не перажываеш.

Сцяпан Пуціла: Не! Яму хапіла нахабства не вырашыць сітуацыю палюбоўна, а сказаць, што будзе адсуджваць паўмільёна — ці колькі там. Наіўныя беларускія чыноўнікі, што з іх узяць… Іх абсалютна не шкада. Чыноўніка не шкада, шкада толькі свайго іміджу, калі такое [памылкі] будзе здарацца часта.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

2
Gorya / адказаць
29.02.2020 / 13:45
Я так понимаю, что сумма полмиллиона Руднику -запросто,??? Я и выговорить например не могу, не то, что представить.
3
Pcholkin / адказаць
29.02.2020 / 14:00
Gorya, полмиллиона =============== НН, Экс-кіраўнік Магілёўшчыны Пятро Руднік казаў, што хоча спагнаць 5,2 мільёна еўра са СМІ, якія апублікавалі хлуслівую інфармацыю пра яго — «НН» ================ Вы явно принизили должность "губернатора". Хоть и экс. Привыкли они к таким расценкам.
6
Ляксандра / адказаць
01.03.2020 / 11:19
По фото вижу,что в голове ещё ничего нет.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30