Знайсці
28.02.2020 / 14:4414РусŁacБел

Лукашэнка абурыўся ростам цэн на малочную прадукцыю

Фота Надзеі Бужан

Аляксандр Лукашэнка насцярожаны ростам цэн на некаторыя прадукты, заявіў ён на з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў, піша БелТА.

«Што маем цяпер? Агульныя паказчыкі быццам нядрэнныя. Што датычыцца прадуктаў, насцярожваюць звесткі, што ўжо за студзень цэны выраслі больш як на 1 працэнт. Таксама практычна на працягу года пастаянна даражэе малочная прадукцыя, — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. — Ідыятызм поўны. Малако няма куды дзяваць, а ў нас цэны пастаянна растуць. Мы не можам свой народ забяспечыць гэтым прадуктам».

Ён падкрэсліў, што прафсаюзы не павінны заставацца ўбаку. «Вы першыя ў гэтым шэрагу. Абараніце людзей. Вы можаце гэта зрабіць. Вазьміце і ў звязцы з Камітэтам дзяржаўнага кантролю вырашыце гэту праблему, — падкрэсліў Лукашэнка. — У нас сёння ўсе кінуліся ў гандаль. Чаму? Там добра жывецца. І вы ведаеце, як там гандлююць. Нічога, не абяднеюць, калі патрымаюць цэны на 20 сацыяльна значных прадуктаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930