Знайсці
28.02.2020 / 13:569РусŁacБел

«Дактары прыехалі ў «скафандрах». У Лідзе хлопец трапіў у бальніцу пасля падарожжа ў Кітай

Аматар падарожжаў аўтастопам Дзмітры Кандзіранда, які праз Маскву вярнуўся з Кітая ў Беларусь, цяпер знаходзіцца ў інфекцыйным аддзяленні Лідскай раённай бальніцы. Яго паклалі ў асобную чатырохмесную палату, піша «Радыё Свабода».

У Дзмітрыя ўзялі аналізы на каранавірус, але іх накіравалі ў Менск, бо такія даследаванні ў Лідзе не робяць. Вынікі аналізаў пакуль невядомыя.

26 лютага яму патэлефанала доктарка і спыталася, дзе і колькі ён быў у Кітаі. Яна сказала, што ісці нікуды не трэба, дактары самі прыедуць на кватэру і зробяць абследаванне.

Дома Дзмітры быў разам са сваёй сяброўкай Вольгай, з якой падарожнічаў у Кітаі, і братам.

«Дактары на хуткай прыехалі, нібыта ў скафандрах», — кажа Дзмітрый.

У Дзмітрыя была тэмпература, і яго забралі ў бальніцу. У сяброўкі таксама ўзялі аналізы, але яна засталася дома на каранціне.

«Яшчэ да агляду дактары дома падпісалі паперы, што з кватэры без неабходнасці выходзіць не будзем, а калі гэта робім, то толькі ў масцы», — кажа Дзмітры.

Ці можна набыць маскі ў лідскіх аптэках, Дзмітры не ведае, але медыкі яму далі каля дзесяці ахоўных масак.

«З палаты нікуды нельга выходзіць, усё пазамыкана. Дактары, калі трэба, прыходзяць у масках і халатах. Ежу прыносяць. Тут ёсць адмысловае вакенца, праз якое ежу з таго боку ставяць у шафку, а з гэтага боку я яго адчыняю і забіраю. Тут жа ёсць прыбіральня, ванна, душ, гарачая і халодная вада. Адзінае, што я курэц, а курыць нельга.

Але я патрываю, — расказвае Дзмітры. — Доктар кажа, што гэта не каранцін, каранцін у Мінску, а тут простая лякарня. І наогул цяпер мала месцаў, бо грып».

У Ліду ён прыехаў 23 лютага, 26-га яму патэлефанавалі дактары, а 27-га забралі ў шпіталь.

«Я выконваў тыя ж рэкамендацыі, якія мне далі ў Маскве: сядзець дома, мераць два разы на дзень тэмпературу і пры дрэнным адчуванні тэлефанаваць у «хуткую». Але я сябе нармальна адчуваў. А калі мяне выпішуць з лякарні, я буду тое ж самае рабіць», — кажа Дзмітры.

Сяброўцы Дзмітрыя Вользе лекары тэлефануюць дахаты і пытаюцца, якая ў яе тэмпэратура.

А як мэдыкі даведаліся, што Дзмітры і Вольга прыехалі ў Ліду пасля наведвання Кітая?

«Атрымліваецца, што мяне «здаў» сусед. Відаць, ён прачытаў недзе пра нас у сацсетках. Ён жыве ў нашым доме і ведае маё прозвішча. І ён, відаць, патэлефанаваў у паліклініку ці ў «хуткую». Выходзіць, што ўчастковы доктар даведаўся раней за ўсіх», — кажа Дзмітры.

Аматары падарожжаў аўтастопам Дзмітры Кандзіранда з Ліды і Вольга Кудрашова з Мінска прыехалі ў Кітай 8 студзеня і не маглі яго пакінуць з прычыны эпідэміі каранавіруснай інфекцыі. 22 лютага самалётам яны прыляцелі ў Маскву.

Каранавірус прыйшоў у Беларусь: студэнт БНТУ з Ірана і яго атачэнне ў інфекцыёнцы

Сімптомы, перасцярогі, правілы паводзін. Каранавірус у Беларусі

У інфекцыйнай бальніцы Мінска абвясцілі каранцін

«Папраўляйся, браце!» Хвораму на каранавірус іранцу беларусы пішуць словы падтрымкі 

Каранавірус у Беларусь прыйшоў з краіны, якая хавала яго наяўнасць

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930