Знайсці
28.02.2020 / 13:062РусŁacБел

Аднагрупнікам іранца, у каторага выявілі каранавірус, з дэканата пачалі званіць а 4-й раніцы

«Мяне разбудзілі, кажуць, ты, хворы, збірайся», — піша студэнт БНТУ Андрэй.

Сёння раніцай яго і яшчэ некалькі аднагрупнікаў іранца, у якога выявілі каранавірус, адпраўляюць на абследаванне ў Бараўляны.

Самі студэнты, якіх адправілі на абследаванне, пакуль ад каментароў адмаўляюцца. Праўда, некаторыя просяць падпісацца на іх у інстаграме, маўляў, там запусцяць прамы эфір. 

У студэнцкіх чатах з’яўляецца інфармацыя пра тое, што з інтэрнатаў не выпускаюць студэнтаў.

Аднак дзяжурныя ў інтэрнатах інфармацыю не пацвярджаюць.

Адказваюць па тэлефоне: «У нас усё добра». І кідаюць слухаўку.

Сёння павінна была адбыцца вечарына «Я студэнт БНТУ», аднак, па словах студэнтаў, яе адмянілі.

«Сёння ніхто з нас не пайшоў на пары, тут ужо не да вечарынкі», — адказвае Яўген, адзін са студэнтаў БНТУ.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930