Знайсці
28.02.2020 / 12:343РусŁacБел

Пасажыр, які ляцеў з тым самым іранцам з Баку, распавёў, як усё было

Фота Надзеі Бужан

22 лютага ў 7.10 раніцы ў мінскім аэрапорце прызямліўся самалёт, які вылецеў з Баку. Як стала вядома сёння, на борце быў хворы на каранавірус студэнт з Ірана. Ён цяпер у Мінскай інфекцыйнай бальніцы, піша Tut.by.

— Сёння раніцай прыехаў на працу, пачытаў навіны і даведаўся пра каранавірус. Хачу проста зараз здаць аналізы, як гэта можна зрабіць? Адчуваю сябе добра, тэмпературы няма, але я чытаў, што каранавірус можа ніяк не праяўляцца. У мяне маленькая дачка і трохі асцерагаюся, — распавядае TUT.BY мінчанін Віктар.

Раніца пятніцы 28 лютага пачалася з афіцыйнай заявы Міністэрства аховы здароўя: тэсты, праведзеныя ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, паказалі наяўнасць каранавіруса 2019-nCoV у аднаго са студэнтаў з Ірана. Ён прыляцеў з Баку ў Мінск 22 лютага.

У той дзень быў толькі адзін рэйс у 4.35 раніцы — і менавіта ім ляцеў Віктар.

— Я вяртаўся з камандзіроўкі, самалёт быў невялікі, але пустых месцаў не было. Думаю, у самалёце быў не адзін іранец, быў змяшаны рэйс, з іх палова беларусаў, — кажа Віктар. Адразу пасля нашай размовы ён збіраецца звярнуцца ў бальніцу.

Палёт ажыццяўляўся на Boeing 737-5Q8, ён можа перавезці ад 126 да 132 чалавек (залежыць ад кампаноўкі салона). Плюс — экіпаж.

«Белавія» сітуацыю не каментуе, а ў аэрапорце Гейдара Аліева ў Баку паведамілі, што авіязносіны з Іранам не перапыненыя, самалёты прылятаюць па раскладзе.

Каранавірус прыйшоў у Беларусь: студэнт БНТУ з Ірана і яго атачэнне ў інфекцыёнцы

Кацярына Барысевіч, Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930