Знайсці
28.02.2020 / 12:126РусŁacБел

Лукашэнка пра каранавірус: Нашым дактарам трэба сказаць дзякуй

Кіраўнік дзяржавы пракаментаваў сітуацыю з выяўленнем выпадку каранавіруса ў Беларусі. Як паведамлялася, яго носьбіт - замежны студэнт. Аляксандр Лукашэнка адзначыў дакладную і зладжаную работу медыкаў, піша sb.by.

- Калі ўжо казаць на гэтую тэму, нашым дактарам трэба дзякуй сказаць. Ні межы не закрываюць, ні гвалтам не крычаць, ні шуму, ні пылу. Хоць робім усё тое, што робяць нават у Кітаі. У нас ёсць месцы, дзе мы можам назіраць людзей, калі яны прыбылі.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што яму паступіў даклад аб двух сітуацыях з вірусам:

- Наша дзяўчына ў Італіі вучылася, у інтэрнаце жыла з дзяўчынкай, і наша паехала дадому. Выявілі, што тая дзяўчынка, з якой яна жыла, захварэла, каранавірус у яе. Малайчына, яна да Польшчы даехала (наша дзяўчына), Патэлефанавала тэрмінова ў Міністэрства аховы здароўя наш, паколькі мы прасігналілі на ўвесь свет: звяртайцеся, калі што. Мы яе ў краіну не завозілі, папрасілі палякаў, каб пабыла там некалькі гадзін. Выехалі на мяжу, ізалявалі, змясцілі ў «інфекцыйку. Дзіўна, ня пацвердзілася, што яна хворая. Сапраўды гэтак быў другі выпадак з іранцам. Прыехаў сюды, тэмпература 37,3, пачырваненне ў горле. Ну праўда, ні кашлю, нічога. Таксама кажу, трэба, у нас ёсць месца, давайце яго паназіраем. Нармальна людзі да гэтага ставяцца. Ціха, спакойна, без «гвалту», без шуму, але робім тое, што робяць усе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930