Знайсці
28.02.2020 / 11:15РусŁacБел

У сакавіку, як у красавіку: сіноптыкі распавялі пра надвор'е ў выходныя і першы тыдзень вясны

Фота Юліі Міцкевіч

У выходныя чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Анамальна цёплую зіму зменіць, здаецца, такі ж цёплы сакавік. Прынамсі ў першыя яго дні слупкі тэрмометраў пакажуць тэмпературу больш характэрную для першага тыдня красавіка, паведамляе Tut.by са спасылкай на Белгідрамет.

У суботу, 29 лютага, месцамі магчымы невялікія ападкі, у асноўным снег, мокры снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд. Вецер заходні, паўднёва-заходні, умераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1…-7ºС, максімальная днём +1…+7ºС.

1 сакавіка будзе пераважаць воблачнае надвор'е. Ноччу пераважна на заходняй палове, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі — мокры снег і дождж. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы, парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4…+3°С, максімальная днём +3…+9°С.

У першы працоўны тыдзень сакавіка прагназуюць цёплае з ападкамі надвор'е. На поўдні ўдзень да +10…+13ºС. І хоць у Беларусі сакавік лічыцца яшчэ зімовым месяцам, такі тэмпературны фон адпавядае першай дэкадзе красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930