Знайсці
28.02.2020 / 10:305РусŁacБел

У Беларусі заўважылі надзвычай рэдкую птушку — нільскую гусь

Ілюстрацыйнае фота, фота з Беларусі ніжэй

Механізатар СПК «Макараўцы», што ў Бераставіцкім раёне, паведаміў пра сустрэчу з парай нільскіх гусей (Alopochen aegyptiaca), калі араў поле, паведамляе «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

 Ён нават зрабіў на мабільны тэлефон здымкі птушак, якія не баяліся трактара, але пры набліжэнні да іх чалавека, адляцелі.

Фота І. Наско

Прыродны арэал нільскіх гусей знаходзіцца на поўдзень ад Сахары ў Афрыцы, невялікая прыродная папуляцыя таксама насяляе, адпаведна з назвай на многіх мовах, даліну Ніла ў Егіпце.

Аднак, на жаль, гэтыя гусі былі інтрадукаваныя чалавекам у многіх краінах Заходняй Еўропы, дзе стварылі папуляцыі, якія вольна жывуць не толькі ў вадаёмах у парках, але і ў прыродзе гэтых краін.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера