Знайсці
28.02.2020 / 09:26РусŁacБел

Кіраўніцтва Сінгапура адмовілася ад заробку для выплаты прэмій тым, хто змагаецца з каранавірусам

Прэзідэнт, прэм'ер-міністр, члены ўрада, а таксама ўсе высокапастаўленыя чыноўнікі Сінгапура не атрымаюць адзін месячны заробак: атрыманыя сродкі пойдуць на выплату прэмій супрацоўнікам бальніц, розных ведамстваў, якія займаюцца непасрэдна барацьбой з каранавірусам. Пра гэта заявіў у пятніцу ў парламенце віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў Хэн Сві Кіт, піша ТАСС.

«Усе тыя, хто знаходзяцца на пярэднім краі супрацьстаяння вірусу, будуць узнагароджаны», — сказаў ён. «Гаворка ідзе пра медыцынскіх работнікаў, служачых розных дзяржаўных ведамстваў, якія ў гэтыя дні змагаюцца з каранавірусам», — падкрэсліў Хэн. «Магчыма, мы не можам падзякаваць ім у дастатковай форме, але пастараемся выказаць падтрымку такім чынам», — адзначыў віцэ-прэм'ер.

Кіраўнік Мінфіна сказаў, што месячны аклад не атрымае ўсё вышэйшае кіраўніцтва Сінгапура, высокапастаўленыя чыноўнікі, дэпутаты пазбавяцца некаторых фінансавых кампенсацый.

Прэм'ер Сінгапура з'яўляецца самым высокааплатным палітыкам у свеце, штомесячная зарплата складае каля $125 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930