Знайсці
27.02.2020 / 12:007РусŁacБел

У расійскім Іркуцку паліцэйскія будзілі п'янага пасажыра электрашокерам — ён памёр

Памерлы Дзмітрый Харчанка

У Іркуцку пасля прымянення супрацоўнікамі патрульна-паставой службы спецсродку памёр малады чалавек. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на прэс-службу рэгіянальнага СУСК.

Інцыдэнт адбыўся ноччу 15 лютага.

24-гадовы хлопец ехаў у таксі, заснуў, кіроўца не змог яго разбудзіць, пад'ехаў да супрацоўнікаў паліцыі, тыя вырашылі пабудзіць яго электрашокерам, ударылі, а ён памёр.

Следчыя завялі справу па ч. 3 арт. 286 КК «Перавышэнне службовых паўнамоцтваў, здзейсненае з прымяненнем спецсродкаў, з прычыненнем цяжкіх наступстваў». 

У паведамленні абласнога следчага ўпраўлення супрацоўнікі ППС называюцца «былымі». Іх арыштавалі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера