Знайсці
27.02.2020 / 07:2618РусŁacБел

У Еўропе пройдуць найбуйнейшыя манеўры войскаў ЗША

Злучаныя Штаты пакуль не прынялі рашэнне аб тэрмінах размяшчэння дадатковых амерыканскіх войскаў у Польшчы. Пра гэта паведаміла ў сераду прадстаўнік Еўрапейскага камандавання Узброеных сіл ЗША на сустрэчы з замежнымі журналістамі ў Вашынгтоне, піша tass.ru.

У яе запыталі, ці можна чакаць, што частка амерыканскіх вайскоўцаў, якія прыбудуць у Польшчу ў сакавіку на манеўры Defender 2020, застанецца на пастаяннай аснове. «Я ведаю, што Польшча была вельмі зацікаўлена ў размяшчэнні дадатковых сіл, але я не думаю, што ў нас было прынята нейкае рашэнне на гэты конт», — адказала прадстаўнік Еўрапейскага камандавання УС ЗША.

Чытайце таксама: Раўкоў сустрэўся з ваеннымі аташэ заходніх краін

Вучэнні Defender 2020 стануць самымі маштабнымі за 25 гадоў манеўрамі ЗША ў Еўропе. Гэта будуць менавіта амерыканскія манеўры пад амерыканскім камандаваннем. Структуры НАТА будуць адыгрываць падчас вучэнняў падпарадкаваную ролю, займаючыся лагістыкай і каардынацыяй дзеянняў кантынгентаў 17 краін — партнёраў ЗША, якія возьмуць удзел у манеўрах. Усяго ў рамках манеўраў з ЗША ў Еўропу будзе дастаўлена каля 20 тысяч салдат. Цэнтрам іх правядзення стане Германія, аднак розныя элементы гэтых манеўраў будуць праходзіць на тэрыторыі 10 дзяржаў НАТА, у тым ліку блізу расійскіх межаў з Польшчай і краінамі Балтыі. 

Прэзідэнты Польшчы і ЗША Анджэй Дуда і Дональд Трамп у верасні 2019 года падпісалі дэкларацыю аб пашырэнні супрацоўніцтва ў сферы абароны. Дакументам прадугледжана павелічэнне колькасці амерыканскіх салдат у краіне з 4,5 тыс. да 5,5 тыс. і іх размяшчэнне на шасці вайсковых аб'ектах. На сённяшні дзень у Польшчы размешчаны шматнацыянальны батальён НАТА колькасцю каля 1 тыс. вайскоўцаў і амерыканская танкавая брыгада колькасцю каля 3,5 тыс. чалавек.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера