Знайсці
26.02.2020 / 20:142РусŁacБел

Белавежскіх зуброў будуць лічыць з дапамогай квадракоптара

Штогадовы падлік дзікіх жывёл звычайна ажыццяўляецца ў зімовы перыяд. Традыцыйнымі метадамі ўліку зуброў з'яўляюцца візуальныя назіранні за жывёламі ў месцах іх падкормак і жыравання, а таксама ўлік па слядах, паведамляе Белавежская пушча.

Для высвятлення колькасці і полаўзроставай структуры зуброў Белавежскай пушчы сёлета была задзейнічана лясная ахова ўсіх лясніцтваў, якія маюць падкормавыя пляцоўкі, а таксама егерская служба нацыянальнага парку, аддзел зубразнаўства і навуковы аддзел. Такімі ж улікамі з выяўленнем полаўзроставай структуры жывёл пройдзеная ахоўная зона нацыянальнага парку і прылеглыя тэрыторыі, на якія ў зімовы перыяд выходзіць вялікая колькасць зуброў.

Бясснежная зіма 2020 прымусіла навукоўцаў задумацца над прымяненнем інструментальных метадаў вызначэння колькасці і ўстанаўлення полаўзроставай структуры зуброў. Пры ўліку жывёл у вялікіх колькасцях налета навуковы аддзел плануе выкарыстаць новы і больш дакладны метад уліку зуброў з дапамогай квадракоптара.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера