Знайсці
26.02.2020 / 18:4213РусŁacБел

Пуцін прызначыў галасаванне па расійскай канстытуцыі на 22 красавіка

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін узгадніў дату правядзення галасавання па папраўках да Канстытуцыі. Пра гэта заявіў кіраўнік камітэта Дзярждумы па дзяржбудаўніцтве і заканадаўстве Павел Крашэннікаў, перадае РИА Новости.

Агульнарасійскае галасаванне пройдзе ў сераду, 22 красавіка. Гэты дзень будзе абвешчаны аплачваным выхадным. Паводле агенцтва, адпаведная дата абраная як аптымальная для расейцаў. Так, расейцы прагаласуюць паміж праваслаўным Вялікаднем (19 красавіка) і пачаткам святога для мусульман месяца Рамадан (23 красавіка).

Законапраект аб папраўках да Канстытуцыі быў ухвалены Дзярждумай у першым чытанні і цяпер дапрацоўваецца з улікам прапаноў, якія паступаюць у працоўную групу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера