Знайсці
26.02.2020 / 17:4521РусŁacБел

Пуцін падтрымаў папраўку аб непрызнанні рашэнняў замежных судоў

kremlin / TASS

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падтрымаў унясенне ў Канстытуцыю папраўкі аб магчымасці непрызнання ў Расіі рашэнняў замежных судоў і арбітражаў, піша Радыё Свабода.

З абгрунтаваннем гэтай папраўкі выступіў на пасяджэнні працоўнай групы для падрыхтоўкі паправак у Канстытуцыю член Савета Фэдэрацыі Канстанцін Касачоў.

Папраўка прадугледжвае, што Канстытуцыйны суд павінен атрымаць права вырашаць, прызнаваць тыя ці іншыя рашэнні замежных судовых органаў, якія закранаюць Расію, ці не.

Пры гэтым Касачоў спаслаўся на нядаўна прынятае рашэнне Апеляцыйнага суда ў Гаазе, згодна з якім Расія мае выплаціць былым акцыянерам ЮКАСа больш за 50 мільярдаў даляраў. Паводле словаў Касачова, папраўка павінна перашкодзіць выкананню гэтага рашэння. Пуцін пагадзіўся з неабходнасцю гэтай папраўкі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера