Даслаць навіну
Знайсці
26.02.2020 / 15:16

У Мінскім планетарыі праходзяць прэм’ерныя паказы беларускамоўнага мультфільма

Новы паўнакупальны фільм папоўніў афішу Мінскага планетарыя. Сферычная анімацыйная стужка «Далёка ад сонца» з’яўляецца падарункам іспанскай студыі Render Area. Дзякуючы ёй, фільм застанецца ў афішы планетарыя на два гады і будзе экспанавацца толькі на беларускай мове.

Павялічыць

Гэты яскравы мультфільм зацікавіць дзяцей ад шасці гадоў і іх бацькоў. У цэнтры фантастычнай гісторыі: маленькая дзяўчынка Сялеста хоча даследаваць Сусвет, пакуль яна змагаецца са сном у сваім пакоі чытаннем кнігі па астраноміі, яе нечакана наведвае сам Месяц. Разам яны падарожнічаюць па Сусвеце і даведваюцца, што такое экзапланеты і як іх можна знайсці. Яны назіраюць планеты-ізгоі, акіянічныя светы і суперземлі. Месяц распавядае пра паляўнічых на экзапланеты, якія назіраюць за небам у пошуках такіх планет, як Зямля.

«Далёка ад Сонца» — адзін з найлепшых анімацыйных фільмаў конкурснай праграмы I Мінскага міжнароднага фестывалю паўнакупальных фільмаў, які заняў другое месца ў рэйтынгу галасавання гледачоў.

Пасля прагляду крыху менш чым паўгадзіннага фільма можна яшчэ пятнаццаць хвілін проста назіраць за зорным небам.

Беларускамоўны дубляж для карціны зроблены з удзелам акцёраў Іны Ганчар і Ігара Сідорчыка. Дарэчы, гэта не першая стужка на роднай мове ў афішы планетарыя. Перастварэннем паўнакупальных фільмаў па-беларуску тут займаюцца цягам апошніх двух гадоў. Фільмы «Мышаняты і Месяц» і «Майя. Назіральнікі Сусвету» з’явіліся ў афішы летась. А нядаўна сумесна з кампаніяй «Кінаконг» быў зроблены дубляж «Рознакаляровага Сусвету» — аднаго з самых яскравых і папулярных фільмаў у планетарыі.

Ніна Шчарбачэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31