Знайсці
26.02.2020 / 12:0240РусŁacБел

Шэры кардынал Крамля Суркоў: Украіны няма. А ў якіх межах яна будзе існаваць — пытанне адкрытае

Былы памочнік прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Уладзіслаў Суркоў, якога лічаць адным з шэрых кардыналаў Крамля, заявіў, што Украіны няма і такой нацыі не існуе. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю выданню «Актуальные комментарии». Суркоў раней вызначаў расійскую палітыку на ўкраінскім кірунку.

«Украіны няма. Ёсць украінства. Гэта значыць спецыфічнае разладжанне розумаў. Дзіўным чынам даведзенае да крайніх ступеняў захаплення этнаграфіяй. Такое крывавае краязнаўства. Бязладдзе замест дзяржавы. Боршч, Бандэра, бандура ёсць. А нацыі няма. Брашура «Самостийна Украйна» ёсць, а Украіны няма. Пытанне толькі ў тым, Украіны ўжо няма або пакуль што няма?» — сказаў Суркоў.

Аднак Суркоў лічыць, што з часам Украіна ўсё ж з'явіцца.

«Хахлы — хлопцы ўпартыя, яны зробяць. Аднак якая менавіта гэта будзе Украіна, у якіх межах яна будзе існаваць і нават, можа быць, колькі будзе Украін — пытанні адкрытыя. І ў вырашэнні гэтых пытанняў Расіі так ці інакш трэба будзе ўдзельнічаць», — заявіў Суркоў.

«Прымус сілай да братэрскіх адносін — адзіны метад, які гістарычна даказаў эфектыўнасць на ўкраінскім кірунку. Не думаю, што будзе вынайдзены нейкі іншы», — заявіў былы расійскі чыноўнік.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930