Знайсці
26.02.2020 / 11:342РусŁacБел

У Гродне сёння раніцай дарога стала як шкло ФОТАФАКТ

Сёння, 26 лютага, з 7:00 да 9:00 дарогі Гродна ператварыліся ў коўзанку. Як вынік — дзясяткі аварый у розных частках горада і велізарныя заторы. Прычым адна з аварый адбылася ў вузкім месцы — паблізу моста праз Ласасянку. У выніку сталі адразу два напрамкі, паведамляе autogrodno.by.

Аварыя была сур'ёзнай. Лоб у лоб сутыкнуліся грузавік і легкавы Citroen, побач з пабітым бокам спыніліся Renault і Peugeot. На месца аварыі, акрамя супрацоўнікаў ДАІ, прыязджаў аўтамабіль «хуткай дапамогі».

Прыкладна а 8:30 на Індурскай шашы ў агароджы на раздзяляльнай паласе апынуўся аўтамабіль таксі. Машына знесла тры пралёты агароджы. Бампер і самі металічныя пралёты вываліліся на сустрэчную паласу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера