Знайсці
26.02.2020 / 11:26РусŁacБел

У Аўстрыі памерла італьянская турыстка, якая магла быць заражаная каранавірусам

Турыстка з Італіі памерла ў аўстрыйскім горадзе Бад-Кляйнкірхгайм (федэральная зямля Карынтыя). Дактары падазраюць, што яна магла быць заражаная каранавірусам новага тыпу. Пра гэта паведаміла ў сераду прэс-служба ўрада Карынтыі, піша ТАСС.

56-гадовая італьянка пражывала ў апартаментах, якія пасля яе смерці зачынілі на каранцін. Ва ўсіх пастаяльцаў бяруць аналізы. Улады спрабуюць высветліць, з кім магла кантактаваць памерлая жанчына.

Першыя два выпадкі заражэння новым каранавірусам былі зафіксаваныя напярэдадні ў аўстрыйскай федэральнай зямлі Ціроль у дваіх грамадзян Італіі. Пара прыехала з італьянскай вобласці Ламбардыя. Іх змясцілі ў каранцін, стан ацэньваецца як стабільны.

У Міністэрстве аховы здароўя Аўстрыі паведамілі, што гаворка аб закрыцці мяжы з Італіяй з-за распаўсюджвання віруса пакуль не ідзе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930