Знайсці
26.02.2020 / 10:466РусŁacБел

Былы высокапастаўлены французскі разведчык і масон пачаў працаваць на Russia Today

Ален Жуе таксама масон. Фота La Nouvelle République

Ален Жуе (Alain Juillet) пачне весці 13-хвілінную праграму пра геапалітыку на телеканале RT France, які належыць да расійскай прапагандысцкай медыягрупы.

24 лютага кіраўніца RT France Ксенія Фёдарава паспяшалася пахваліцца, што на Маскву пачаў працаваць былы кіраўнік Службы замежнай разведкі Францыі (DGSE). Перабольшанне: Жуе займаў трохі ніжэйшыя пазіцыі. Сярод іншага, ён быў кіраўніком упраўлення разведкі ад 2002 да 2003 года, а пасля доўгі час, да 2009 года, быў адказным за пытанні эканамічнай разведкі пры прэм'ер-міністры Францыі.

Тым не менш, 77-гадовы Жуе — гэта даволі значная постаць у выведчай супольнасці Францыі, якая агулам ахоплівае дзясяткі тысяч людзей.

Жуе працаваў на спецслужбы і адначасова рабіў кар'еру ў самых розных прадпрыемствах Францыі ад Ricard да Marks & Spencer. 

Жуе — постаць каларытная. Ён, сярод іншага, масон і спрабаваў узначаліць Вялікую французскую нацыянальную ложу, але браты яго пракінулі. Расіяне звярнулі на Жуе ўвагу, пасля таго як ён назваў атручванне Скрыпалёў «англасаксонскай маніпуляцыяй».

Масква выдзяляе вялізныя сродкі на дзейнасць рэсурсаў тыпу Sputnik i Russia Today у розных краінах свету.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера