Даслаць навіну
Знайсці
26.02.2020 / 08:38 4

Беларусь атрымае за брудную нафту больш за $60 мільёнаў

Як паведамлялася ўчора, Беларусь падпісала пратакол з Расіяй аб кампенсацыі за брудную нафту, якая апынулася ў трубаправодзе «Дружба» ўвесну 2019 года, з разліку $15 за бараль, заявіў намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў.

Гаворка ідзе пра кампенсацыю за 563 тыс. т нафты, якую паспеў перапрацаваць Мазырскі НПЗ, растлумачыў РБК прадстаўнік «Белнафтахіма» Аляксандр Цішчанка. Такім чынам, Беларусь можа атрымаць ад «Транснафты» $61,6 млн (4 млрд расійскіх руб. па курсе ЦБ). Гэта максімальная кампенсацыя за пастаўкі бруднай нафты, перамоваў аб дадатковых выплатах «Белнафтахім» не вядзе, дадаў Цішчанка. Раней пасол Беларусі ў Маскве Уладзімір Сямашка заяўляў, што Беларусь разлічвае на кампенсацыю страт у памеры каля $70 млн.

Пры гэтым «Белнафтахім» працягвае перадачу «Транснафты» тэхнічных дакументаў з пацвярджэннем паломкі абсталявання з-за бруднай нафты, удакладніў прадстаўнік «Белнафтахіма».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

NN.by

0
Мiця Выкручанскi / адказаць
26.02.2020 / 09:28
..."освоят-распишут" чиновники правительства !...есть кому -- там кандидатов наук полно !
0
Павел Ас / адказаць
26.02.2020 / 09:49
Расейскія алігархі, дзеля атрымання вялікіх прыбыткаў, пампавалі ў трубу каналізацыйныя стокі (вадкасць з ПАВЫШАННЫМ УТРЫМАННЕМ ХЛОРАРГАНІКІ). І за гэта ЛАЙНО адкупіліся такой мізэрнай падачкай :( Гэта я лічу несправядліва :(
0
Ліцьвін металіст / адказаць
26.02.2020 / 10:15
Гэта кропля ў моры, там страты на паў мільярда
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
сакавік красавік май
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30