Знайсці
26.02.2020 / 07:12РусŁacБел

Колькасць ахвяр каранавіруса ў Кітаі дасягнула 2715

Колькасць ахвяр новага каранавіруса ў Кітаі склала 2715 чалавек, адужалі больш як 29,7 тыс., колькасць новых выпадкаў заражэння з моманту ўспышкі захворвання перавысіла 78 тыс., паведаміў ў сераду Дзяржаўны камітэт па пытаннях гігіены і аховы здароўя КНР, піша tass.ru.

Колькасць новых выяўленых выпадкаў заражэння скарацілася на 102, склаўшы 406 за суткі, лік зафіксаваных за мінулы дзень смяротных зыходаў упаў на 19, да 52.

Сярод рэгіёнаў па колькасці заражаных першае месца займае цэнтральная правінцыя Хубэй, дзе зарэгістравана 65,1 тыс. інфікаваных, з іх больш за 2,6 тыс. памерлі. Далей ідзе правінцыя Гуандун (поўдзень), дзе захварэлі больш як 1,3 тыс. жыхароў, Хэнань (цэнтр) і Чжэцзян (на ўсходзе), у кожнай з якіх зафіксавана больш за 1,2 тыс. выпадкаў заражэння. За апошнія суткі на тэрыторыі 26 з 31 рэгіёну мацерыковай часткі краіны не выяўлена ніводнага новага інфікаванага.

У Пекіне колькасць заражаных склала 400 чалавек, з іх памерлі чацвёра.

Пад наглядам медыкаў у краіне знаходзяцца звыш 79,1 тыс. жыхароў, якія мелі цесны кантакт з інфікаванымі. У Кітаі таксама налічваецца больш за 2,4 тыс. чалавек з падазрэннем на вірус, якія знаходзяцца на каранціне. Згодна з ацэнкай лекараў, больш як 8,7 тыс. тых, хто заразіўся, у краіне знаходзяцца ў цяжкім стане.

Успышка новага каранавіруса (2019-nCoV) была зафіксавана ў канцы снежня 2019 года ў самым густанаселеным горадзе Цэнтральнага Кітая — 12-мільённым Ухані. Сусветная арганізацыя аховы здароўя прызнала яе надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага маштабу, ахарактарызаваўшы як эпідэмію з шматлікімі ачагамі. За межамі КНР выпадкі заражэння былі выяўлены больш як у 35 краінах.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930