Знайсці
05.03.2020 / 07:081РусŁacБел

7 сакавіка — вандроўка «Гуканне вясны 2020»: як шляхціц Лабэцкі шчасце шукаў

Ракаў-Пяршаі-Валожын-Родзевічы.

У пана Лабэцкага маёнтак закрэдытаваны, закладзены, увесь ён у пазыках. І вось у момант, калі шляхціц вязе гасцей святкаваць пачатак вясны, да яго прыбывае суровы сусед з патрабаваннем вярнуць грошы. Прычым ва ўльтыматыўнай форме: ці сёння, ці маёнтак мой.

Пан Лабэцкі з гасцямі адпраўляецца шукаць выйсце. Ён звяртаецца па дапамогу па чарзе то да казака, то да шведа, то да габрэя. У выніку розных калізій і прыгод шляхціцу ўдаецца атрымаць неабходную суму. Але сусед, упэўнены ў неплацежаздольнасці Лабэцкага, ужо займае шляхецкі двор. Ці ўдасца выкурыць нахабніка, госці даведаюцца ў праграме, на якую запрашае фонд «Краіна замкаў».

Таксама ў праграме: 

— абрад «Гуканне вясны», карагоды;

— спаленне пудзіла зімы, бліны;

— старасвецкія танцы, музыка;

— шабельная баі, шляхецкія забавы.

Цана ўдзелу:

60 рублёў — для дарослых,

50 рублёў — для дзяцей (6-14 гадоў).

Каб стаць відавочцамі і ўдзельнікамі гэтай дзеі ў непаўторнай святочнай атмасферы, можна запісацца на экскурсію па тэлефонах:

(17) 203-69-70

(17) 226-03-02

(29) 682-58-07

(29) 772-77-58

Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.

Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930