Знайсці
25.02.2020 / 20:442РусŁacБел

У Лунінецкім раёне спынілі бяспраўніка на Audi з 5,4 праміле. Гэта рэкорд вобласці

Затрымалі п'янага бяспраўніка ў вёсцы Велута Лунінецкага раёна ўвечары 23 лютага. Увагу супрацоўнікаў ДАІ прыцягнуў «Аўдзі 80», які віляў па баках. Па патрабаванні інспектараў кіроўца спыніўся. Ён быў нецвярозы, паведамляе абласная ДАІ.

Мужчыну даставілі ў раённую бальніцу для праходжання медыцынскага агляду. Вынік — 5,4 праміле. Такая канцэнтрацыя алкаголю лічыцца цяжкім атручэннем, пры якім можа наступіць смерць.

На кіроўцу склалі адміністрацыйныя пратаколы за кіраванне аўто ў стане алкагольнага ап'янення і без права кіравання.

Бяспраўнік з Лунінецкага раёна паставіў новы алкагольны антырэкорд вобласці. Ды яго лідарам у гэтым рэйтынгу быў матацыкліст са Столінскага раёна: у яго было 4,8 праміле.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930