Знайсці
25.02.2020 / 18:364РусŁacБел

Здаецца, у Іране з каранавірусам вялікая бяда. Лепш не ездзіць таксама і ў Італію

У Кітаі эпідэмія каранавіруса пайшла на спад, але ўзніклі тры новыя вялікія асяродкі заразы.

Гэта Паўднёвая Карэя, а таксама бліжэйшыя да нас Італія і Іран.

У Італіі за два дні колькасць выяўленых хворых падскочыла да трох соцень. Першая пляма выяўленая на мяжы Ламбардыі і Венета на поўначы. Італія блакавала дарогі да паселішчаў, дзе зафіксавана асабліва шмат выпадкаў віруснай пнеўманіі, але выпадкі зафіксаваныя ўжо ў розных правінцыях. Людзі, якія прыехалі з Італіі, прывезлі немач на Канары, у Харватыю, Аўстрыю і Швейцарыю.

Сітуацыя ў Іране выглядае самай небяспечнай. Туды заразу завёз чаўнок, які па справах наведваў Ухань. Агмянём эпідэміі тут стаў святы для шыітаў горад Кум, але хвароба выплеснулася за яго межы.

Афіцыйна ўлады Тэгерана паведамляюць пра 15 памерлых, сотню пацверджаных выпадкаў і 300 шпіталізаваных, але дэпутат парламента ад Кума заявіў, што памерлых у яго на радзіме ўжо 50. 

Іран — дзяржава закрытая. Паказальны факт, аднак, гэта хвароба намесніка міністра аховы здароўя, які каардынаваў барацьбу з інфекцыяй. Учора на прэс-канферэнцыі ён кашляў і, здавалася, задыхаўся. А сёння ён паведаміў, што ў яго выяўлены каранавірус.

Ён адчувае сябе нармальна, па яго словах, і зараз знаходзіцца ў інфекцыйнай бальніцы.

Памер праблемы ў Іране паказвае той факт, што ўжо ў шасці краінах выяўленыя людзі, якія заразіліся вірусам на персідскай зямлі. Гэта дзяржавы ад Канады да Арабскіх Эміратаў. Такая масавасць не можа не быць вынікам таго, што эпідэмія ў Іране зайшла далёка. Здаецца, улады гэтай тэакратычнай дзяржавы замоўчвалі праблему перад выбарамі, якія там прайшлі на мінулым тыдні.

Большасць краін-суседак Ірана спынілі транспартнае злучэнне з гэтай краінай.

Сяргей Гезгала; фота Wikimedia Commons

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930