Знайсці
25.02.2020 / 17:021РусŁacБел

«Белнафтахім» распавёў, як будзе змяняцца цана на бензін

Канцэрн «Белнафтахім» будзе трымацца стратэгіі плаўнай змены цэн на паліва, паведаміў намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў, размаўляючы сёння з грамадзянамі, перадае БЕЛТА.

«Змена цэн на нафтапрадукты на ўнутраным рынку адбываецца плаўна па ўзгодненай стратэгіі, прадугледжана карэкціроўка на адну капейку. Зараз гэта рост, але была практыка зніжэння на адну капейку», — адзначыў Уладзімір Сізоў.

Намеснік старшыні «Белнафтахіма» нагадаў, што кошт паліва залежыць ад некалькіх складнікаў: кошту сыравіны, дамоўленасцяў з пастаўшчыкамі, падатковай нагрузкі, курсаў валют.

«Мы вымушаны купляць нафту за валюту, таму ваганні валюты таксама адлюстроўваюцца на цане нафтапрадуктаў», — растлумачыў ён.

Пры гэтым Уладзімір Сізоў звярнуў увагу, што, калі цана нафты расце на 10-15%, росту цэн на нафтапрадукты на такую ​​ж велічыню не назіраецца — карэкціроўка адбываецца на 1 капейку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930